Ранішняя глорыя — што гэта?

  • Апублiкавана Weather & Climate
  • Dec 31, 2023
post-thumb

Ранішняя глорыя — што гэта такое і дзе можна яе ўбачыць?

Сёння раскажам вам пра яшчэ адну рэдкую і дзіўную атмасфэрную з’яву. Размова пойдзе пра незвычайныя аблокi, якія называюць «Ранішняя глорыя».

Гэтыя аблокі выглядаюць, як доўгая выгінастая паласа і нагадваюць след ад самалёта. Размяшчаюцца гэтыя палосы даволі нізка над зямлёй, на вышыні ўсяго 100-200 метраў. Даўжыня такой аблокі можа дасягаць 1000 км.

Даследаванні гэтай незвычайнай з’явы вядуцца з 1970х гадоў, аднак да гэтага часу навукоўцы так і не прыйшлі да адзінага меркавання пра тое, што ж дакладна выклікае з’яўленне гэтых доўгіх хмарных «труб».

Назіраць за гэтымі таямнічымі аблокамі можна ранняй раніцай з верасня па сярэдзіну лістапада ў Аўстраліі, у заліве Карпентарыя на поўначы краіны.


Гэты пост таксама ёсць на наступных мовах: English, Spanish, Russian, Ukranian.