Skip to content

юпітэр

post-thumb

[Неба]

Юпітэр і Сатурн

Травеньскія ночы — адны з самых кароткіх у годзе, аднак і за нядоўгія начны гадзiны можна ўбачыць у небе нямала цікавага. Напрыклад, на ўсходзе можна нават без тэлескопа паназіраць адразу за двума планетамі: Юпітэрам і Сатурнам. Абедзве з’яўляюцца нізка над гарызонтам за пару гадзін да ўзыходу сонца. Юпітэр свеціць значна ярчэй астатніх зорак і таму яго лягчэй заўважыць.

Далей...
post-thumb

[Неба]

Самае яркае нябеснае цела ліпеня — Юпітэр

Юпітэр — планета, за якой у ліпені будзе назіраць найцікавей і найпрасцей. Асабліва яркай яна стане каля 14 ліпеня, калі апынецца ў супрацьстаянні з Сонцам і будзе добра бачная на начным небе. Калі ўзяць бінокль, можна не толькі добра разгледзець дыск планеты, але і ўбачыць чатыры спадарожнікі Юпітэра. А калі атрымаецца выбрацца за горад і ўзяць з сабой тэлескоп, вы зможаце разглядзець і больш дэталяў: палосы на дыску і нават Вялікую Чырвоную Пляму.

Далей...
post-thumb

[Неба]

Танец трох планет

7 і 8 чэрвеня ў начным небе з’явяцца побач Юпітэр, Сатурн і Месяц. Такое размяшчэнне адразу трох свяцілаў на адной лініі называюць «танец планет», і яго можна будзе добра разглядзець адразу пасля паўночы на ​​працягу двух начэй. Прычым для гэтага нават не спатрэбіцца тэлескоп. Застаецца толькі пазначыць гэтыя даты ў календары і спадзявацца на бясхмарнае начное неба.

Далей...