• Dec 12, 2024

А вы бачылі палярнае ззянне?

post-thumb

Палярнае ззянне — адна з самых выдатных прыродных з’яў Зямлі

Калі б мы складалі рэйтынг самых прыгожых атмасферных з’яў, адно з самых высокіх месцаў дакладна б аддалі палярнаму зьзяньню. Ідэальны час для такіх назіранняў — ясныя марозныя ночы з верасня па сакавік на шыротах каля 67-70°. Часцей за ўсё палярнае ззянне можна ўбачыць на Алясцы, у паўночных абласцях Канады, у Ісландыі, на Скандынаўскім паўвостраве і поўначы Расіі.

Палярнае ззянне выклікана рухам зараджаных часціц сонечнага ветру ў магнітным полі планеты. У выніку верхнія слаі атмасферы пачынаюць свяціцца, а жыхары Зямлі атрымліваюць магчымасць убачыць грандыёзнае відовішча.

А вы бачылі палярнае ззянне?

А вы бачылі палярнае ззянне?