Ледзяныя падводныя бурбалкі — адно з самых цікаўных з’яў прыроды.
У канадскай правінцыі Альберта ёсць возера Абрахам, якое вядома сярод навукоўцаў і аматараў прыроды дзякуючы незвычайнай з’яве: вялікай колькасці ледзяных бурбалак, якія застылі пад вадой.
Гэтыя фантастычныя кругі на самай справе складаюцца з бурбалак метану. Ён з’яўляецца, калі сухое лісце, трава і жывёлы, апынуўшыся ў вадзе, тонуць і становяцца ежай для бактэрый, якія вылучаюць метан. Газ вылучаецца ў выглядзе бурбалак, якія пры кантакце з замерзлай вадой ператвараюцца ў дзесяткі тысяч белых ледзяных дыскаў.
Важна памятаць, што метан вельмі лёгка ўзгараецца, таму вясной, калі лёд пачынае раставаць і бурбалкі газу шыпяць і лопаюцца, паблізу возера нельга карыстацца запалкамі і іншымі крыніцамі агню.
Акрамя возера Абрахам, ледзяныя бурбалкі можна таксама назіраць на азёрах канадскага Нацыянальнага парку Банф або на беразе Паўночнага Ледавітага акіяна з боку Сібіры.
Гэты пост таксама ёсць на наступных мовах: English, Russian.