post-thumb

Неба

Колькі колераў у вясёлкі?

Колькі колераў у вясёлкі? Здаецца, усім даўно вядома, што колераў у яе 7. Але аказваецца, не ўсё так адназначна. Нюьтон быў першым, хто вылучыў у вясёлцы сем колераў: чырвоны, аранжавы, жоўты, зялёны, блакітны, сіні і фіялетавы. Аднак аранжавы і сіні ён дадаў пазней, першапачаткова ў яго спектры прысутнічала ўсяго 5 тонаў.

Далей...
post-thumb

Неба

Сустракаем астранамічную восень 22 верасня

Сустракаем астранамічную восень 22 верасня. Ужо на наступным тыдні, 22 верасня, адбудзецца асенне раўнадзенства, то бок пачнецца восень па астранамічным календары. Менавіта ў гэты дзень светлы і цёмны час сутак зраўняюцца адзін з адным, а далей светлавыя дні пачнуць змяншацца. Перыяд паміж восеньскім і вясновым раўнадзенствам, у верасні і сакавіку адпаведна, называецца трапічным годам.

Далей...
post-thumb

Зямля

Што такое «бабіна лета» і калі яно бывае?

Сярэдзіна восені — час для «вяртання лета». І хоць мы ўсе разумеем, што пара цёплых і сонечных восеньскіх тыдняў ўсё роўна зменіцца першымі замаразкамі, працягваем называць гэты кароткi тэрмiн летам. Але ці ведаеце вы, што ў розных краінах гэта «лета» называецца па-рознаму? У Расеі, Украіне і Беларусі яго называюць «бабіным», у Германіі — «летам старых баб», у Балгарыі — «цыганскім летам», у Францыі — «летам Св.

Далей...
post-thumb

Неба

Зарапад Персеід

Зарапад Персеід з 10 па 24 жніўня. Пачынаючы з 10 жніўня, можна будзе назіраць у небе знакаміты зарапад Персеід. Персеіды — гэта шматлікія часцінкі хваста каметы Свіфта-Таттла. Апошні раз яна набліжалася да Зямлі ў 1992 годзе. Пік актыўнасці зарапада прыйдзецца ў ноч з 12 на 13 жніўня. Менавіта ў гэты час, як абяцаюць навукоўцы, колькасць метэораў можа дасягнуць 100 у гадзіну.

Далей...
post-thumb

Неба

Сусветная сталіца маланак

Ці ведаеце вы, дзе знаходзіцца “Сусветная сталіца маланак»? Каб пабываць у ёй, вам прыйдзецца адправіцца ў Венесуэлу, а менавіта - у муніцыпалітэт Кататумбо. Менавіта гэтая тэрыторыя атрымала званне «Сусветнай сталіцы маланак» пасля таго, як Кніга рэкордаў Гінеса зафіксавала самую высокую ў свеце канцэнтрацыю маланак у гэтым рэгіёне. Па статыстыцы, у год на кожны квадратны кіламетр гэтага рэгіёну прыходзіцца 250 электрычных разрадаў.

Далей...
post-thumb

Як далёка можа падарожнічаць пясок?

Ці ведаеце вы, што ёсць рэгулярная дастаўка пяску паміж Афрыкай і Амерыкай? Адказваецца, пяскі з пустыні Сахара штогод “падарожнічаюць” праз Атлантычны акіян і асядаюць у ЗША і ў амазонскіх лясах. Субэкваторыяльныя вятры пераносяць пясок два разы на год: напрыканцы вясны і ў пачатку восені. Па дарозе, каля 15% пылі губляецца ў акіяне, але каля 150 мільёнаў тон пяску дасягае амазонскі рэгіён.

Далей...
post-thumb

Неба

Як ураганы атрымліваюць імёны?

Ці ведаеце вы, як ураганы і тайфуны атрымліваюць свае імёны? Раней ніякай сістэмы не існавала, імёны ураганаў залежалі ад даты (напрыклад, ўраган “Санта-Ганна”, які здарыўся ў дзень Св. Ганны) або формы (як гэта адбылося з ураганам «Шпілька»). Здараліся і сапраўдныя анекдоты: напрыклад, адзін метэаролаг з Аўстраліі даваў ураганам імёны палітыкаў, якія галасавалі супраць бюджэту для метеаралагiчных даследаванняў.

Далей...