Як ураганы атрымліваюць імёны?

  • Апублiкавана Weather & Climate
  • Apr 05, 2023
post-thumb

Ці ведаеце вы, як ураганы і тайфуны атрымліваюць свае імёны?

Раней ніякай сістэмы не існавала, імёны ураганаў залежалі ад даты (напрыклад, ўраган “Санта-Ганна”, які здарыўся ў дзень Св. Ганны) або формы (як гэта адбылося з ураганам «Шпілька»).

Здараліся і сапраўдныя анекдоты: напрыклад, адзін метэаролаг з Аўстраліі даваў ураганам імёны палітыкаў, якія галасавалі супраць бюджэту для метеаралагiчных даследаванняў. А спецыялісты метэаралагічнай службы ЗША падчас Другой сусветнай вайны ўвогуле называлі тайфуны і цыклоны Ціхага акіяна імёнамі сваіх жонак і цешч.

Пасля вайны, нарэшце, з’явілася сістэма і спецыяльны алфавітны спіс з 84 кароткіх і простых жаночых імёнаў. Згодна з гэтай сістэмай першаму ўрагану года прысвойваецца імя на першую літару алфавіту і далей па парадку. У 1979 годзе ў спіс дадалі мужчынскія імёны.

Такіх спісаў існуе некалькі: для Атлантыкі, напрыклад, ёсць асобны пералік. Але калі тайфун прыносіць асабліва моцныя разбурэнні, яго імя выкрэсліваць са спісу назаўжды. Каб не выпрабоўваць лёс, мабыць. Менавіта так адбылося з імем KATRINA.

Але не ўсе тайфуны носяць жаночыя імёны: штормам у паўночна-заходняй частцы Ціхага акіяна даюць назвы кветак, дрэў і жывёл, у берагоў Японіі жаночыя імёны зусім не выкарыстоўваюць, а ўраганы ў Індыйскім акіяне наогул застаюцца безыменнымі.


Гэты пост таксама ёсць на наступных мовах: English, Spanish, Russian, Ukranian.