
[Неба]
Сустрэкаем астранамічную вясну
20 сакавіка — дзень вясновага раўнадзенства, пасля якога працягласць дня будзе паступова станавіцца даўжэйшай за ноч. У дзень раўнадзенства Сонца перасякае нябесны экватар і ўраўноўвае дзень і ноч. Гэта азначае пачатак астранамічнай вясны ў Паўночным паўшар’і. Адпаведна, у Паўднёвым паўшар’і пачынаецца астранамічная восень. У літаральным перакладзе з лацінскай «раўнадзенства» азначае «роўная ноч».
Далей...


