• Jan 01, 2021

Што нам пакажа студзеньскае неба?

post-thumb

Начное неба ў студзені традыцыйна лічыцца самым прыгожым і шчодрым для аматараў астранамічных назіранняў

Яркія сузор’я Арыёна, Цяля і Возніка будуць добра бачныя над паўднёвым гарызонтам. Акрамя іх, таксама можна будзе добра разгледзець імглістасці Конскай Галавы і Арыёна, а яшчэ найпрыгажэйшыя зорныя навалы Пляяды і Гіады.

Апроч таго, у студзені можна будзе назіраць за самай яркай начной зоркай — Сірыусам. Шукайце яго побач з лініяй гарызонту ў паўднёвай вобласці неба. А калі знойдзеце Сірыус, зможаце адшукаць і вядомы «зімовы трохкутнік»: Сірыус (альфа Вялікага Сабаку), Бетэльгейзе (альфа Арыёна) і Праціен (альфа Малога Сабакі).

Млечны Шлях у студзені можна ўбачыць каля зеніту з паўднёвага ўсходу на паўночны захад.

Ўдалых вам назіранняў і бясхмарнага неба.

Ўдалых вам назіранняў і бясхмарнага неба.