Кола вакол сонца — што гэта такое?

  • Апублiкавана Weather & Climate
  • Mar 21, 2021
post-thumb

Часам вакол Сонца, Месяца ці нават штучнай крыніцы святла (напрыклад, ліхтара) можна ўбачыць яркае светлае кола. Гэты прыродны феномен называецца «гало». Ён з’яўляецца дзякуючы праламленню святла ў крышталях лёду, якія знаходзяцца ў верхніх пластах атмасферы на вышыні 5-10 км.

Гало можа прымаць розныя формы і з’яўляцца ў выглядзе не толькі колу, але і светлавога слупа або яркіх плямаў паабапал ад сонца. Выгляд гэтай з’явы залежыць ад формы і размяшчэння крышталяў. Часам гало нават бывае рознакаляровым і нагадвае вясёлку.

Ці здаралася вам бачыць гэтую цікавую атмасферную з’яву?


Гэты пост таксама ёсць на наступных мовах: English, Spanish, Russian, Ukranian, Portuguese, French.