Каляровыя кольцы, падобныя на вясёлку

  • Апублiкавана Weather & Climate
  • May 28, 2021
post-thumb

Адна з самых цікавых і прыгожых атмасферных з’яў — гэта вясёлкавыя кругі, якія носяць навуковую назву «глорыя».

Гэта аптычны эфект, які можна ўбачыць з самалёта або стоячы на ​​вяршыні гары над аблокамі і знаходзячыся спіной да крыніцы святла.

«Глорыя» ўяўляе сабой каляровыя кольцы, падобныя на вясёлку, і з’яўляецца яна з-за дыфракцыі святла, адлюстраванага ў кропельках аблокаў.

У Кітаі, дарэчы, «глорыю» здаўна называюць «святлом Буды» і звязваюць гэты прыгожы аптычны феномен з прасветленасцю.

А вам даводзілася на свае вочы бачыць вясёлкавыя кальцы «глорыі»?


Гэты пост таксама ёсць на наступных мовах: English, Spanish, Russian, Ukranian.