Што цікавага можна ўбачыць у майскім небе? Калі вы звернеце ўвагу на заходнюю яго частку каля гарызонту — вашу ўвагу павiнна прыцягнуць яркая зорка з зіхатлівым роўным святлом. Гэта планета Венера. Яе цяжка пераблытаць з іншымі зоркамі, яна значна ярчэй і да таго ж не мігоча.
Назіраць за Венерай лепш за ўсё да сярэдзіны мая, на прыканцы месяца яна будзе знікаць ўсё раней і раней.
Дарэчы, у наступны раз травеньскае з’яўленне Венеры здарыцца толькі ў 2023 годзе, таму паспрабуйце не прапусціць яе цяперашняе з’яўленне на небе.
Гэты пост таксама ёсць на наступных мовах: English, Spanish, Russian, Ukranian.