Цяперашні сезон ураганаў ў Атлантыцы абяцае быць самым моцным за апошнія некалькі гадоў.
1 чэрвеня ў Атлантычным акіяне пачынаецца штогадовы сезон ураганаў, які працягнецца да канца лістапада. І па прагнозе Цэнтра прагназавання клімату Нацыянальнага ўпраўлення акіянічных і атмасферных даследаванняў (NOAA) па сіле і частаце штармоў і ўраганаў сезон 2020 перасягне папярэднія гады.
Калі сярэдняя колькасць ураганаў складае 12 штармоў, то ў гэтым годзе іх верагодная прагназаваная колькасць можа дасягнуць 19, прычым чакаецца, што ад 3 да 6 з іх будуць асабліва моцнымі.
Што ж, 2020й год працягвае выпрабоўваць нас на трываласць. Рыхтуемся, зберагаем спакой і сочым за прагнозамі.
Гэты пост таксама ёсць на наступных мовах: English, Spanish, Russian, Ukranian.