У гэтым годзе была зарэгістравана максімальная за ўсю гісторыю назіранняў колькасць ураганаў за сезон з чэрвеня па лістапад — 30. Асноўнай зонай іх з’яўлення было паўднёва-ўсходняе ўзбярэжжа ЗША, Карыбскі басейн і Цэнтральная Амерыка.
Цяперашні сезон ураганаў прымусіў тысячы людзей пакінуць свае дамы, а шкоду, нанесеную стыхіяй, ацэньваюць у 20 мільярдаў даляраў.
Як вядома, ураганы атрымліваюць імёны па літарах лацінскага алфавіту. У гэтым годзе спатрэбіліся грэчаскія літары з-за рэкорднай колькасці стыхійных бедстваў.
Найбольш верагоднай прычынай павелічэння колькасці і моцы ўраганаў навукоўцы называюць агульнае змяненне тэмпературы акіянскіх вод.
Гэты пост таксама ёсць на наступных мовах: English, Russian, Ukranian.