Палярнае ззянне — адна з самых выдатных прыродных з’яў Зямлі
Калі б мы складалі рэйтынг самых прыгожых атмасферных з’яў, адно з самых высокіх месцаў дакладна б аддалі палярнаму зьзяньню. Ідэальны час для такіх назіранняў — ясныя марозныя ночы з верасня па сакавік на шыротах каля 67-70°. Часцей за ўсё палярнае ззянне можна ўбачыць на Алясцы, у паўночных абласцях Канады, у Ісландыі, на Скандынаўскім паўвостраве і поўначы Расіі.
Палярнае ззянне выклікана рухам зараджаных часціц сонечнага ветру ў магнітным полі планеты. У выніку верхнія слаі атмасферы пачынаюць свяціцца, а жыхары Зямлі атрымліваюць магчымасць убачыць грандыёзнае відовішча.
А вы бачылі палярнае ззянне?
Гэты пост таксама ёсць на наступных мовах: English, Spanish, Russian, Ukranian, Portuguese, French, German.