
Лентыкулярныя аблокі — гэта адзін з самых прыгожых феноменаў прыроды. Упершыню пабачыўшы іх на фота, складана бывае паверыць, што гэта рэальны кадр, а не фотошоп.
Лентыкулярныя аблокі даволі рэдкія і сустракаюцца пераважна ў горных мясцовасцях. Часцей за ўсё іх фіксуюць у ЗША, на Камчатцы і ў раёне японскай горы Фудзіяма.
Галоўная асаблівасць гэтых аблокаў — іх нерухомасць нават пры моцным ветры. Патокі паветра абцякаюць масіўныя аблокі і ўтвараюць паветраныя хвалі, у якіх адбываецца бесперапынны працэс кандэнсацыі. Менавіта таму гэтыя аблокі і не мяняюць свайго становішча ў прасторы.
Гэты пост таксама ёсць на наступных мовах: English, Spanish, Russian, Ukranian.