У арктычным поясе зафіксавана нарастаючая колькасць «пажараў-зомбі».
«Пажар-зомбі» - гэта агонь, які павольна тлее пад зямлёй, а затым успыхвае на паверхні праз некаторы час.
На дадзены момант зафіксавана больш за 35 «схаваных пажараў», якія ажылі на тарфяніках, 7 з іх ужо выйшлі на паверхню і бачныя з космасу. Яны з’яўляюцца ў тых жа рэгіёнах, якія больш за ўсё пацярпелі і ў мінулым годзе: Канадзе, Расіі, Грэнландыі і на Алясцы.
Навукоўцы асцерагаюцца, што гэтыя ўспышкі могуць прывесці да раставання вечнай мерзлаты ў Арктыцы, што, у сваю чаргу, прывядзе да выкіду ў атмасферу вуглякіслага газу, дэстабілізацыі леднікоў і павышэнню ўзроўню мора.
Гэты пост таксама ёсць на наступных мовах: English, Spanish, Russian, Ukranian.