Зоркапад Акварыд
У першых лічбах мая можна будзе назіраць зоркапад эта-Акварыд. Пік яго актыўнасці прыпадае на 6–7 мая, але ў цэлым паток бачны прыкладна з 19 красавіка па 28 мая кожны год.
Ярчэй ён будзе ў Паўднёвым паўшар’і, хаця жыхары паўночнай паловы Зямлі таксама змогуць паглядзець зоркапад.
Трымайце спіс жаданняў пад рукой і сачыце за каляндаром ⭐️
Але што такое гэтыя самыя Акварыды?
Гэта не што іншае, як пылінкі пылу ад каметы Галлея. Мноства дробных часціц вакол каметы ўтвараюць метэорны паток. Калі Зямля праходзіць праз гэты паток, гэтыя часціцы ўваходзяць у атмасферу і згараюць у ёй. І мы бачым яркія следы ў начным небе.
Да рэчы, найбольшую колькасць Акварыд зручна назіраць у прадранішнія гадзіны. І яшчэ раз даты: 6–7 мая.
