Skip to content
post-thumb

Адкуль бяруцца цунамі?

Адкуль бяруцца цунамі? Часцей за ўсё прычынай цунамі становяцца падводныя землятрусы і вывяржэння падводных вулканаў, якія рэзка падымаюць або апускаюць марское дно і, як вынік, прыводзяць у дзеянне велізарныя масы вады. Да гэтага часу механізмы цунамі дасканала не вывучаныя, і часта цяжка своечасова выявіць небяспечную хвалю, паколькі спачатку яна недастаткова высокая, каб пачынаць біць трывогу.

Далей...
post-thumb

Кола вакол сонца — што гэта такое?

Часам вакол Сонца, Месяца ці нават штучнай крыніцы святла (напрыклад, ліхтара) можна ўбачыць яркае светлае кола. Гэты прыродны феномен называецца «гало». Ён з’яўляецца дзякуючы праламленню святла ў крышталях лёду, якія знаходзяцца ў верхніх пластах атмасферы на вышыні 5-10 км. Гало можа прымаць розныя формы і з’яўляцца ў выглядзе не толькі колу, але і светлавога слупа або яркіх плямаў паабапал ад сонца.

Далей...
post-thumb

Юпітэр і Сатурн

Травеньскія ночы — адны з самых кароткіх у годзе, аднак і за нядоўгія начны гадзiны можна ўбачыць у небе нямала цікавага. Напрыклад, на ўсходзе можна нават без тэлескопа паназіраць адразу за двума планетамі: Юпітэрам і Сатурнам. Абедзве з’яўляюцца нізка над гарызонтам за пару гадзін да ўзыходу сонца. Юпітэр свеціць значна ярчэй астатніх зорак і таму яго лягчэй заўважыць.

Далей...
post-thumb

Пажар-зомбі

У арктычным поясе зафіксавана нарастаючая колькасць «пажараў-зомбі». «Пажар-зомбі» - гэта агонь, які павольна тлее пад зямлёй, а затым успыхвае на паверхні праз некаторы час. На дадзены момант зафіксавана больш за 35 «схаваных пажараў», якія ажылі на тарфяніках, 7 з іх ужо выйшлі на паверхню і бачныя з космасу. Яны з’яўляюцца ў тых жа рэгіёнах, якія больш за ўсё пацярпелі і ў мінулым годзе: Канадзе, Расіі, Грэнландыі і на Алясцы.

Далей...
post-thumb

Касіяпея і парад планет

У нядзелю, 14 лютага 2021 года, раім адшукаць на небе яркую зменную зорку V Касіяпеі, якая дасягне максімальнай яркасці акурат да Дня Святога Валянціна. Акрамя таго, на гэтым тыдні можна назіраць не толькі планеты па адной, але і сапраўдны парад адразу чатырох: Меркурый, Венеру, Юпітэр і Сатурн. Найлепш гэтае відовішча будзе бачна ў паўднёвых шыротах бліжэй да канца тыдня.

Далей...
post-thumb

Што нам пакажа студзеньскае неба?

Начное неба ў студзені традыцыйна лічыцца самым прыгожым і шчодрым для аматараў астранамічных назіранняў Яркія сузор’я Арыёна, Цяля і Возніка будуць добра бачныя над паўднёвым гарызонтам. Акрамя іх, таксама можна будзе добра разгледзець імглістасці Конскай Галавы і Арыёна, а яшчэ найпрыгажэйшыя зорныя навалы Пляяды і Гіады. Апроч таго, у студзені можна будзе назіраць за самай яркай начной зоркай — Сірыусам.

Далей...
post-thumb

Ледзяныя іголкі

Ледзяныя іголкі замест снегу. Аказваецца, часам замест звычайных сняжынак з неба могуць падаць сапраўдныя ледзяныя іголкі — маленькія і вельмі вострыя крышталі лёду, якія здольныя нават парэзаць скуру. Яны ўтвараюцца з застылых кропелек вады і сустракаюцца звычайна ў Сібіры і на Крайняй Поўначы.

Далей...
post-thumb

Ледавік, накрыты тэнтам

У Італіі ледавік накрылі тэнтам, каб абараніць яго ад раставання. На поўначы Італіі эколагі зараз спрабуюць закрыць ледавік Прэзена ў Альпах спецыяльным пакрыццём. Шматгадовыя назіранні паказваюць, што з 1993 года ледавік ужо страціў больш за траціну сваёй плошчы, і сітуацыя працягвае пагаршацца. Каб запаволіць яго знікненне, навукоўцы прапанавалі незвычайнае рашэнне: накрыць паверхню спецыяльным тэнтам, які адлюстроўвае сонечнае святло і памяншае нагрэў лёду.

Далей...
post-thumb

Сезон ураганаў 2020 пабіў гістарычны рэкорд

У гэтым годзе была зарэгістравана максімальная за ўсю гісторыю назіранняў колькасць ураганаў за сезон з чэрвеня па лістапад — 30. Асноўнай зонай іх з’яўлення было паўднёва-ўсходняе ўзбярэжжа ЗША, Карыбскі басейн і Цэнтральная Амерыка. Цяперашні сезон ураганаў прымусіў тысячы людзей пакінуць свае дамы, а шкоду, нанесеную стыхіяй, ацэньваюць у 20 мільярдаў даляраў.

Далей...
post-thumb

Зарапад Леаніды

16 -18 лістапада назіраем за метэарытным дажджом Леанід Леаніды — гэта зарапад, вядомы сваімі яркімі і шматлікімі выбліскамі. Кожны год за iм можна назіраць у лістападзе, і гэты год — не выключэнне. На гэты раз пік актыўнасці метэарытнага дажджу прыйдзецца на 16-18 лістапада. На думку навукоўцаў, у гэты перыяд на небе можна будзе назіраць да 10 яркіх метэораў у гадзіну.

Далей...