Неба

post-thumb

[Неба]

Чаму Месяц на небе днём?

Прынята лічыць, што Месяц можна назіраць толькі ноччу. Аднак на самай справе яго папросту можна ўбачыць і днём. І дарэчы, менавіта гэтае пытанне “чаму Месяц на небе днём” часта задаюць дзеці, якія куды больш назіральныя, чым дарослыя. Ад чаго ж залежыць дзённае з’яўленне Месяца? Ад фазы яго росту. Месяц,

Далей...
post-thumb

[Неба]

Ранішняя глорыя — што гэта?

Ранішняя глорыя — што гэта такое і дзе можна яе ўбачыць? Сёння раскажам вам пра яшчэ адну рэдкую і дзіўную атмасфэрную з’яву. Размова пойдзе пра незвычайныя аблокi, якія называюць «Ранішняя глорыя». Гэтыя аблокі выглядаюць, як доўгая выгінастая паласа і нагадваюць след ад самалёта. Размяшчаюцца гэтыя палосы даволі нізка над зямлёй, на вышыні ўсяго 100-200 метраў.

Далей...
post-thumb

[Неба]

А вы бачылі палярнае ззянне?

Палярнае ззянне — адна з самых выдатных прыродных з’яў Зямлі Калі б мы складалі рэйтынг самых прыгожых атмасферных з’яў, адно з самых высокіх месцаў дакладна б аддалі палярнаму зьзяньню. Ідэальны час для такіх назіранняў — ясныя марозныя ночы з верасня па сакавік на шыротах каля 67-70°. Часцей за ўсё палярнае ззянне можна ўбачыць на Алясцы, у паўночных абласцях Канады, у Ісландыі, на Скандынаўскім паўвостраве і поўначы Расіі.

Далей...
post-thumb

[Неба]

Арыянiды

З 16 па 27 кастрычніка на Зямлю пральецца сапраўдны зарапад. Гэта будзе метэорны паток з радыянтам ў сузор’і Арыёна, таму і называцца ён будзе зарапад Арыянiдаў. Пік яго актыўнасці прыйдзецца на 21-22 кастрычніка. Навукоўцы мяркуюць, што сярэдняя колькасць знiчак складзе каля 20-25 у гадзіну. Назіраць за гэтай цудоўнай з’явай змогуць усе жыхары нашай планеты, але асабліва яркім ён будзе для насельнікаў Паўночнага паўшар’я.

Далей...
post-thumb

[Неба]

Колькі колераў у вясёлкі?

Колькі колераў у вясёлкі? Здаецца, усім даўно вядома, што колераў у яе 7. Але аказваецца, не ўсё так адназначна. Нюьтон быў першым, хто вылучыў у вясёлцы сем колераў: чырвоны, аранжавы, жоўты, зялёны, блакітны, сіні і фіялетавы. Аднак аранжавы і сіні ён дадаў пазней, першапачаткова ў яго спектры прысутнічала ўсяго 5 тонаў.

Далей...
post-thumb

[Неба]

Сустракаем астранамічную восень 22 верасня

Сустракаем астранамічную восень 22 верасня. Ужо на наступным тыдні, 22 верасня, адбудзецца асенне раўнадзенства, то бок пачнецца восень па астранамічным календары. Менавіта ў гэты дзень светлы і цёмны час сутак зраўняюцца адзін з адным, а далей светлавыя дні пачнуць змяншацца. Перыяд паміж восеньскім і вясновым раўнадзенствам, у верасні і сакавіку адпаведна, называецца трапічным годам.

Далей...
post-thumb

[Неба]

Зарапад Персеід

Зарапад Персеід з 10 па 24 жніўня. Пачынаючы з 10 жніўня, можна будзе назіраць у небе знакаміты зарапад Персеід. Персеіды — гэта шматлікія часцінкі хваста каметы Свіфта-Таттла. Апошні раз яна набліжалася да Зямлі ў 1992 годзе. Пік актыўнасці зарапада прыйдзецца ў ноч з 12 на 13 жніўня. Менавіта ў гэты час, як абяцаюць навукоўцы, колькасць метэораў можа дасягнуць 100 у гадзіну.

Далей...
post-thumb

[Неба]

Сусветная сталіца маланак

Ці ведаеце вы, дзе знаходзіцца “Сусветная сталіца маланак»? Каб пабываць у ёй, вам прыйдзецца адправіцца ў Венесуэлу, а менавіта - у муніцыпалітэт Кататумбо. Менавіта гэтая тэрыторыя атрымала званне «Сусветнай сталіцы маланак» пасля таго, як Кніга рэкордаў Гінеса зафіксавала самую высокую ў свеце канцэнтрацыю маланак у гэтым рэгіёне. Па статыстыцы, у год на кожны квадратны кіламетр гэтага рэгіёну прыходзіцца 250 электрычных разрадаў.

Далей...
post-thumb

[Неба]

Як ураганы атрымліваюць імёны?

Ці ведаеце вы, як ураганы і тайфуны атрымліваюць свае імёны? Раней ніякай сістэмы не існавала, імёны ураганаў залежалі ад даты (напрыклад, ўраган “Санта-Ганна”, які здарыўся ў дзень Св. Ганны) або формы (як гэта адбылося з ураганам «Шпілька»). Здараліся і сапраўдныя анекдоты: напрыклад, адзін метэаролаг з Аўстраліі даваў ураганам імёны палітыкаў, якія галасавалі супраць бюджэту для метеаралагiчных даследаванняў.

Далей...
post-thumb

[Неба]

Месяцовая вясёлка

А вы ведалі, што акрамя звычайнай вясёлкі, ёсць яшчэ і месяцовая? Месяцовая (або начная) вясёлка — з’ява рэдкая. А віной таму цэлая камбінацыя абавязковых фактараў, якія павінны супасці, каб на начным небе з’явілася месяцовая вясёлка. Што ж гэта за фактары? - Фаза Месяца, блізкая да поўні; - Цёмнае бясхмарнае неба;

Далей...
post-thumb

[Неба]

Каляровыя кольцы, падобныя на вясёлку

Адна з самых цікавых і прыгожых атмасферных з’яў — гэта вясёлкавыя кругі, якія носяць навуковую назву «глорыя». Гэта аптычны эфект, які можна ўбачыць з самалёта або стоячы на ​​вяршыні гары над аблокамі і знаходзячыся спіной да крыніцы святла. «Глорыя» ўяўляе сабой каляровыя кольцы, падобныя на вясёлку, і з’яўляецца яна з-за дыфракцыі святла, адлюстраванага ў кропельках аблокаў.

Далей...
post-thumb

[Неба]

Туманы: што гэта такое і чаму яны з'яўляюцца?

Туман з пункту гледжання навукі — гэта навала вады ў паветры і фарміраванне драбнюткіх прадуктаў кандэнсацыі вадзяной пары. Прычым чым ніжэй тэмпература, тым больш у тумане ледзяных крышталікаў замест кропель вады. Туманы могуць быць рознымі па шчыльнасці і працягласці, ад пары гадзін да некалькіх сутак. Туманы ў узбярэжжаў могуць быць шчыльнымі і непразрыстымі, як вата.

Далей...